Мэблевы кластар могуць стварыць на базе "Івацэвічдрэў".

4 марта 2016

Гэтае пытанне даручыў прапрацаваць прэм'ер-міністр Беларусі, наведваючы прадпрыемства.

Андрэй Кабякоў адзначыў, неабходна стварыць вакол асноўнага прадпрыемства некалькі меншых кампаній, якія разам забяспечвалі б эфектыўную працу ўсяго комплексу. А таксама выпускаць прадукцыю з аптымальнымі суадносінамі цана-якасць. Таксама сёння Андрэй Кабякоў наведаў яшчэ некалькі прадпрыемстваў рэгіёна. Адзначыўшы, што ў эканамічнай сітуацыі, якая склалася, важна бачыць, у першую чаргу, крыніцы росту.

Наведваючы Брэсцкі электралямпавы завод, прэм'ер адзначыў, прадпрыемства выстаяла ў няпросты для сябе час, і зараз гатова стаць лідарам галіны, прычым на ўсёй постсавецкай прасторы. Доказ таму - партнёры, фірмы з сусветнымі імёнамі, якія зацікаўлены ў сур'ёзнай кааперацыі з беларускім заводам. Завод "Гефест-тэхніка", паводле слоў Андрэя Кабякова, прыклад таго, як разумна праводзіць тэхналагічную і эканамічную палітыку і ў выніку эфектыўна працаваць, нягледзячы на кан'юнктуру, якая негатыўна складваецца.