МНС запланавала маштабную акцыю ў Маладзечне

19 мая 2013

Праз два тыдні ў гарадскім парку Маладзечна Міністэрства па надзвычайных сітуацыях запланавала маштабную акцыю, падчас якой спецыялісты плануюць у гульнёвай форме нагадаць дзецям правілы пажарнай бяспекі. У межах акцыі спецыялісты Мінскага абласнога МНС арганізуюць выставу пажарна-аварыйнай выратавальнай тэхнікі. А супрацоўнікі кіналагічнай і вадалазнай службы падрыхтуюць паказальнае выступленне.