Будуць разасланыя паведамленні з тэкстам: "Праводзіцца праверка, ніякіх дзеянняў не патрабуецца".
Акцыя МНС да дня бяспекі стартавала сёння і прадоўжыцца да 1 сакавіка. У Мінскай вобласці правераць сістэмы апавяшчэння ў месцах вялікай колькасці людзей, а на прадпрыемствах пройдуць трэніроўкі дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый з прыцягненнем усіх аварыйных службаў.
Напярэдадні ратавальнікі правялі ўрок бяспекі ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў сталіцы. Мінчан чакалі тэсты на веданне асноў хуткай дапамогі, а таксама пытанні, як трэба дзейнічаць у экстрэмальнай сітуацыі.
МНС сёння правярае сістэму апавяшчэння. Абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС
20 февраля 2020













