МНС праводзіць акцыю "За бяспеку - разам"

26 октября 2019
Як пазбегнуць надзвычайных сітуацый, нагадваюць ратавальнікі. У Беларусі праходзіць акцыя "За бяспеку - разам". У абагравальны сезон, калі рызыка ўзнікнення ўзгаранняў узрастае, перш  за ўсё  правяраюць стан печак і электраабсталявання, а таксама спраўнасць пажарнай сігналізацыі. З такімі візітамі першымі наведваюць пажылых, а таксама шматдзетныя сем'і. 

З пачатку года ў Мінскай вобласці здарылася больш за 1200 пажараў. У іх загінулі 87 чалавек.