МНС правяло маштабную акцыю для дзяцей

1 сентября 2020
Правілы эвакуацыі, аказанне першай дапамогі, дэманстрацыя спецтэхнікі. Ратавальнікі - прадстаўнікі ўсіх аварыйных службаў Мінскай вобласці - правялі маштабную акцыю  для дзяцей. Школьнікі і іх бацькі  ўдзельнічалі ў віктарынах, квестах. Прайшлі складаныя VR-узроўні па бяспецы і атрымалі падарункі за прызавыя месцы. 

На  няпростым, але неабходным выпрабаванні пабываў і наш карэспандэнт Ілья Цвяткоў.

Акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці" прайшла ў Барысаве


Зрабіць навучальны год бяспечным для самых маленькіх - зараз галоўная задача супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МНС. У Барысаве сёння маштабная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”. Тут складаныя рэчы тлумачаць на простых прыкладах.

Тэсты на веданне асноў хуткай дапамогі, а таксама пытанні аб дзеяннях у экстрэмальнай сітуацыі супрацоўнікі МНС задаюць дзецям і дарослым. Абавязковы этап - праверка гараджан на веданне правілаў пажарнай бяспекі.

Займальныя квесты і няпростыя віктарыны. Усяго больш за 10 пляцовак бяспекі. Майстар-клас і ад газавай службы, дэманстрацыя спецтэхнікі ад работнікаў лясной аховы. Як аказаць першую дапамогу, расказалі супрацоўнікі Чырвонага Крыжа.

Для падлеткаў арганізавалі VR-атракцыён бяспекі. Сімулятар дазволіў прайсці некалькі ўзроўняў з рознымі сцэнарыямі экстрэмальных сітуацый.

У верасні на прадпрыемствах ратавальнікі арганізуюць вучэнні не толькі у школах, але і на буйных прадпрыемствах, а таксама складаных аб'ектах. 

Самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі дыпломы і падарункі. Акцыя пройдзе на тэрыторыі Мінскай вобласці і па ўсёй краіне да 10 верасня.