МНС правяло фінальны этап акцыі "Не прапальвай сваё жыццё"

1 декабря 2015

Адной з прычын пажару становіцца непатушаная цыгарэта. Менавіта дзеля папярэджання ўзгаранняў у адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы супрацоўнікі МНС правялі фінальны этап акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". Ратавальнікі разгарнулі сапраўдны міні-лунапарк. Наведвальнікі запрашаліся да ўдзелу ў віктарынах, конкурсах малюнкаў і актыўных гульнях. Замест цыгарэты можна было атрымаць цукеркі. А музычным суправаджэннем акцыі стала жывая музыка ў выкананні дзіцячых і дарослых творчых калектываў.

Павел Філімонаў, начальнік аддзела Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі: "Нашы акцыі мы праводзім штомесяц. Яны ўсе тэматычныя, але і самае галоўнае, што ўсе жыхары сталіцы да іх практычна прывыклі. Ставяцца да іх выдатна, з усмешкай і пазітывам. Вядома ж, я мяркую, што ўсе разам мы прыйдзем да выніку - знізім колькасць пажараў і гібелі людзей адпаведна. Ну і выхаваем у нашага грамадства культуру бяспекі, да чаго мы ўсе і імкнемся".

Дарэчы, сёлета ў Мінску непатушаная цыгарэта стала прычынай звыш чым тысячы пажараў - гэта амаль 90% ад агульнай колькасці ўзгаранняў, якія забралі жыцці амаль 300 чалавек.