МНС спыняе праверкі малога і сярэдняга бізнесу

9 февраля 2017

У найбліжэйшы час усе мерапрыемствы, якія запланаваны ў адпаведнасці з кардынацыйным планам, будуць аператыўна завершаны. У ведамстве паведамілі, што ў поле зроку застануцца пажаранебяспечныя аб'екты, а таксама бальніцы, школы, інтэрнаты, дзіцячыя сады. Міністр па надзвычайных сітуацыях, Уладзімір Вашчанка падкрэсліў, што працаўнікоў нагляду ўжо скарацілі на траціну, але гэта ніяк не адаб'ецца на пажарнай бяспецы ў краіне і на вытворчасці.

Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Мы бачым, што за апошнія гады тэндэнцыя, якая ўстанавілася, прадаўжае захоўвацца - памяншаецца колькасць трагедый, гібелі дзяцей. Натуральна, мы не стаім на месцы і заўсёды гаворым, пакуль гінуць людзі, трэба шукаць больш эфектыўныя галіны працы. Мы плануем стварэнне цэнтра бяспекі, дзе людзі змогуць атрымліваць не толькі тэарэтычныя навыкі, але і практычна іх адпрацоўваць".

Па просьбе кіраўнікоў прадпрыемстваў супрацоўнікі МНС гатовыя прыйсці і аказаць дапамогу пры правядзенні заняткаў, растлумачэнняў патрабаванняў норм, а таксама аказваць іншую падтрымку.