МНС Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю "Апавяшчальнік - у кожны дом"

8 декабря 2021

Разам з мінусам узрастае і небяспека павелічэння колькасці пажараў. З пачатку года ў цэнтральным рэгіёне здарылася больш за 1400 пажараў, з іх амаль 360 з-за няспраўнасці і няправільнай эксплуатацыі печаў. Загінулі 10 чалавек. У мерах прафілактыкі супрацоўнікі МНС праводзяць акцыю "Апавяшчальнік - у кожны дом!". Каб папярэдзіць трагедыю, ратавальнікі штодзень наведваюць населеныя пункты вобласці, каб агледзець жылыя памяшканні і дапамагчы выявіць недахопы. 

Сярод асноўных прычын узнікнення пажараў і няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў, а таксама няспраўнасць праводкі. У групе рызыкі - сельская мясцовасць. Паводле статыстыкі, менавіта тут узнікае найбольшая колькасць узгаранняў. Прафілактычную работу з насельніцтвам будуць праводзіць на працягу ўсёй зімы.