МНС Мінскай вобласці падводзіць вынікі за 2019

21 января 2020
Вынікі работы за мінулы год падводзяць  байцы МНС Мінскай вобласці. На калегіі ў Барысаве кіраўніцтва адзначае лепшых работнікаў, дзеліцца планамі развіцця на 2020. Дарэчы, у мінулым годзе ратавальнікам Мінскага рэгіёна дзякуючы прафілактыцы ўдалося знізіць колькасць пажараў у вобласці на 8,5 %. З палаючых дамоў было выратавана 150 чалавек. Такія вынікі дасягнуты дзякуючы працы з насельніцтвам. У 2019 па вобласці з'явіліся новыя графіці, абсталяваны тэматычныя прыпыначныя пункты, дзіцячыя пляцоўкі і некалькі універсальных цэнтраў бяспекі. Акрамя таго, ратавальнікам вобласці ад Мінскага аблвыканкама ўручылі новую тэхніку: аўталесвіцу, дзве аўтацыстэрны і легкавое аўто.