МНС ініцыявала размяшчэнне сацыяльнай рэкламы на хлебабулачных вырабах

10 октября 2019
"Не пакідайце дзяцей адных!" Супрацоўнікі МНС знаходзяць новыя фарматы прафілактыкі надзвычайных здарэнняў. У Салігорску на хлебабулачных вырабах з'явіліся тэматычныя наклейкі. Ідэю ратавальнікаў ахвотна падтрымалі на мясцовым хлебазаводзе. Наклейкі для сацыяльнай рэкламы былі падрыхтаваны тыражом  10 тысяч экзэмпляраў. І цяпер на прылаўках магазінаў можна знайсці хлеб, батон, пернікі ці абаранкі  з тэматычнымі эмблемамі. Такая ж сацыяльная рэклама ў найбліжэйшы час будзе з'яўляцца і на іншых папулярных прадуктах.