МНС Беларусі стварыла мабільны дадатак "Дапамога побач"

2 августа 2016

Папярэдзіць аб небяспечных прыродных з'явах і дапаможа сарыентавацца ў надзвычайнай сітуацыі мабільны дадатак "Дапамога побач". Яго стварыла МНС Беларусі. Дзякуючы ўманціраванай інтэрактыўнай карце, распрацаванай з улікам цыклону "Хаўер", праграма апавяшчае аб навальніцы, моцным ветры і ліўні. Таксама карыстальнікі змогуць убачыць рэкамендацыі ратавальнікаў, як дзейнічаць у такіх акалічнасцях. Напрыклад, у падзеле "Што рабіць?" сабраныя каля 50-ці тэм. Акрамя таго, дадатак мае функцыю званка ў МНС, а таксама магчымасць адправіць каардынаты, калі карыстальнік згубіўся ў лесе.

Адзначым, першая версія атрымала станоўчыя водзывы. У новай ёсць магчымасць прачытаць артыкулы ў падзеле "Энцыклапедыя" і праверыць атрыманыя веды ў тэстах.