Беларускія ратавальнікі выконваюць міжнародную місію: два баявыя разлікі МНС перасеклі мяжу і разам з украінскімі калегамі пачалі тушэнне ляснога пажару. Сёння днём ад краіны-суседкі паступіла просьба аб дапамозе жыхарам вёскі Драздынь за менш як два кіламетры ад мяжы. У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем наша краіна адгукнулася на заклік. Нагадаем, у Столінскім раёне працягваецца ліквідацыя буйнога ачагу ўзгарання лесу. Задзейнічаны верталёты Мі-8, якія скідваюць ваду ў цяжкадаступныя ўчасткі.
Самае буйное ўзгаранне ў раёне Альманскіх балот. Там полымя распаўсюдзілася на 200 гектараў. Працуюць дзясяткі адзінак тэхнікі і больш за 130 чалавек. За гэты час верталёты скінулі звыш 500 тон вады.
Буйны пажар каля пункта пропуску "Прывалкі" на мяжы з Літвой удалося лакалізаваць. Нейкі час ён быў перакрыты. У тушэнні агню ўдзельнічалі больш за 340 чалавек і 70 адзінак тэхнікі.
МНС Беларусі адгукнулася на просьбу Украіны ў барацьбе з ляснымі пажарамі
25 апреля 2019













