МНС: алкаголь і адпачынак ля вады несумяшчальныя!

11 июня 2023

Гарачая пара ў супрацоўнікаў беларускага МНС. З дапамогай верталётаў і беспілотнікаў яны манітораць лясы і вадаёмы. Каля пляжаў круглыя суткі працуюць вадалазы.

Міліцыя таксама патрулюе тэрыторыю і нагадвае: алкаголь і вада несумяшчальныя! Штраф за распіванне спіртных напояў на пляжы можа скласці да 300 рублёў. Але што яшчэ больш страшна - можа каштаваць жыцця, як гэта здарылася ў Віцебскім раёне. На возеры патануў 18-гадовы падлетак.

У авіярэйд адправілася карэспандэнт АТН Алёна Ляшкевіч. Падрабязнасці ў відэа.