МАЗ працягвае тэст-драйв першага электробуса

7 мая 2020
Зялёныя тэхналогіі для мегаполіса! Тэст-драйв першага электробуса працягвае Мінскі аўтамабільны завод. Навінка не патрабуе сеткі зарадных станцый - свае кілаваты распрацоўка атрымлівае за ноч у аўтапарку. Аднаго зарада хопіць, каб адпрацаваць на маршруце цэлую змену. У прасторным салоне - кандыцыянер, USB, і так званая цёплая кнопка - магчымасць на прыпынку самастойна адкрыць патрэбныя дзверы. Праз год выйдзе першая партыя электробусаў МАЗ для гарадоў нашай
краіны. 


За чысціню на вуліцах адказвае "Мураш"


Яшчэ адна распрацоўка беларускіх навукоўцаў - малагабарытная камунальная машына. Яе назва "Мураш" сябе апраўдвае поўнасцю. Шчоткі і пыласос начыста прыбіраюць самыя цяжкадаступныя месцы ў дварах і на вуліцах. Тэхніку, якую выпусціла прадпрыемства ў Смалявічах, пратэсціравалі у сталіцы. Першую такую машыну набылі для Салігорска. 

Яшчэ адзін кірунак работы навукоўцаў - каркасна-панэльныя электрамабілі. Для іх стварэння не патрэбны вялікія плошчы заводаў. Такія камерцыйныя машыны могуць задзейнічаць, напрыклад, у лесапарках і курортных зонах.