Новыя падыходы да антыбактэрыяльнай апрацоўкі. Мінскі аўтамабільны завод прадставіў першы аўтобус з ачышчальнікам паветра ультрафіялетам. Высокатэхналагічны прыбор беларускай вытворчасці знішчае вірусы і бактэрыі на плошчы 12 квадратных метраў і не пагражае жыццю і здароўю пасажыраў. Два блокі апарата манціруюцца ў салон транспартнага сродка, не змяняючы канструкцыі. Эксперыментальная мадэль аўтобуса ўжо напраўлена ў Мінсктранс. Такія апараты шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне, харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
Таксама на Мінскім аўтамабільным заводзе плануюць развіваць вытворчасць пасажырскага транспарту трэцяга пакалення
Салон аўтобусаў і кабіна вадзіцеля будуць абсталяваны па апошнім слове тэхнікі.













