І сёння ж дэлегацыя з Паўночнай сталіцы Расіі наведала Мінскі аўтамабільны завод. З МАЗам у пецярбуржцаў даўнія сувязі, якія развіваюць у тым ліку і новыя дамоўленасці. Так, да чэрвеня гэтага года нашы будаўнікі паставяць у Санкт-Пецярбург амаль 900 камфартабельных аўтобусаў розных мадыфікацый, якія працуюць на прыродным газе. Гэта ноу-хау. За апошнія месяцы ў горад на Няве адправіліся ўжо 260 такіх машын. Госці змаглі асабіста ўбачыць цэхі, дзе збіраюць грузавую, а таксама пасажырскую тэхніку МАЗ.
У планах Мінскага аўтазавода наладзіць супрацоўніцтва з Пецярбургам і па пастаўках яшчэ аднаго экалагічна чыстага віду гарадскога пасажырскага транспарту - электробусаў.













