МАЗ плануе пашырыць экспарт у блізкае замежжа

25 февраля 2021
Мінскі аўтамабільны завод плануе нарасціць экспарт у краіны блізкага замежжа - пастаўляцца будзе як грузавая, так і пасажырская тэхніка. Таксама на прадпрыемстве плануюць развіваць вытворчасць пасажырскага транспарту трэцяга пакалення. Салон аўтобусаў і кабіна вадзіцеля будуць абсталяваныя па апошнім слове. Сярод новаўвядзенняў - убудаваныя святлодыёды  ўнутры салона і цёплыя кнопкі для адкрыцця дзвярэй.

МАЗ паказаў першы аўтобус з ультрафіялетавым ачышчальнікам паветра

На прадпрыемстве і новыя падыходы да антыбактэрыяльнай апрацоўкі. Мінскі аўтамабільны завод паказаў першы аўтобус з ачышчальнікам паветра ўльтрафілетам. Высокатэхналагічны прыбор беларускай вытворчасці знішчае вірусы і бактэрыі на плошчы 12 квадратных метраў і не пагражае жыццю і здароўю пасажыраў. Такія апараты шырока выкарыстоўваюцца таксама ў медыцыне, харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Эксперыментальная мадэль аўтобуса ўжо накіраваная ў Мінсктранс.