МАЗ адкрыў зборачную вытворчасць электратранспарту ў Жодзіне

29 декабря 2020
Мінскі аўтамабільны завод адкрыў новую зборачную вытворчасць электратранспарту ў Жодзіне. Тут будуць выпускаць тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам розных мадыфікацый і найноўшыя электробусы. 

Зборка электратранспарту будзе па поўным цыкле, уключаючы зварачныя і фарбавальныя работы. Таксама прадугледжаны ўчасткі для наладкі сістэм кіравання і прыёмкі прадукцыі. Тут плануецца вытворчасць больш як 300 транспартных сродкаў. Навінкі МАЗа плануецца пастаўляць як у беларускія гарады, так і экспартаваць у краіны СНД і далёкага замежжа. 

З'яўленне новай вытворчасці дазволіла стварыць больш за 130 рабочых месцаў. Партфель заказаў электратранспарту на наступны год  ужо сфарміраваны.