Мацярынства ў Беларусі - адна з вышэйшых каштоўнасцяў

7 мая 2014
І гэтыя адносіны заканамерна адлюстроўваюцца ў розных рэйтынгах і даследаваннях. І вось чарговы прыклад: арганізацыя Save the Children апублікавала рэйтынг Індэкс мацярынства - 2014, дзе прааналізаваныя даныя па ўмовах для мацярынства ў 178 краінах свету. Беларусь заняла 26 месца і абышла такія краіны, як Ізраіль, Польшча, ЗША і Японія. Аднолькавую пазіцыю з Беларуссю займае Вялікабрытанія. Дарэчы, летась наша краіна таксама размяшчалася на 26 радку рэйтынгу. Партнёры па СНД таксама засталіся ззаду: Расія - на 62 месцы, Украіна на 72, у Арменіі - 95 пазіцыя, у Азербайджана - 99. Ну а лідары рэйтынгу - Фінляндыя, Нарвегія і Швецыя.