Матэрыялы для медвырабаў выпускаюць у кругласутачным рэжыме

8 апреля 2020
"СветлагорскХімвалакно"  выйшла на 100-працэнтную магутнасць. Гэта адзінае прадпрыемства ў Беларусі, дзе выпускаюць нятканыя матэрыялы для пашыву медыцынскіх масак, касцюмаў і бахіл. Зараз завод задавальняе патрэбы ўсіх швейных прадпрыемстваў краіны, якія вырабляюць сродкі аховы. За суткі - 70 тон. Вельмі дарэчы аказалася  мадэрнізацыя завода, праведзеная летась. Зараз работа ў новых цэхах ідзе ў тры змены. 

Мікалай Ганжа, намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "СветлагорскХімвалакно": "Наша прадпрыемства максімальна павялічыла аб'ём вытворчасці нятканых матэрыялаў, прызначаных для вытворчасці медвырабаў - гэта маскі,  аднаразовыя медыцынскія касцюмы, нарукаўнікі, бахілы. Зараз мы вырабляем увесь спектр гэтай прадукцыі, цалкам забяспечваем усе прадпрыемствы, якія займаюцца пашывам гэтых вырабаў у нас у краіне. Мы гатовы ў будучыні цалкам пацвердзіць сваю гатоўнасць  выконваць заяўкі ў найкароткія тэрміны і ў лепшым выглядзе".

Сярод знешніх рынкаў - Расія, Украіна, Польшча, Германія і Чэхія. Пры неабходнасці экспартныя пастаўкі будуць скарачаць на карысць унутрырэспубліканскіх патрэб.