Майстэрня Дзеда Мароза працуе ў Магілёўскай вобласці

7 января 2014

Дакладней, так завуць адзін з класаў у Крычаўскай школе выяўленчых мастацтваў. Тут дзеці робяць навагоднія і калядныя цацкі і ўпрыгожванні.


Дзе ж нараджаецца зімовая казка, даведаўся Уладзімір Сёмкін. Навагоднія святы працягваюцца. І праца ў майстэрні Дзеда Мароза кіпіць. Сёння юныя майстры робяць сабе ўпрыгожванні да Калядаў.


Гэтая маленькая мастачка робіць для сябе пацеркі. Дырэктар школы гаворыць, што ідэю стварэння майстэрні Дзеда Мароза дзеці прынялі з радасцю. Зараз на канікулах ім ёсць чым заняцца.


Як і ўсе дзеці, дзяўчынкі вераць у цуды. Калі, як не ў гэтыя дні, яны павінны здарацца.