Майстар-класы ад валанцёраў Міжнароднага фонду бальнічных клоўнаў

12 июня 2018

Першай адукацыйнай пляцоўкай у Беларусі стаў Гомель. Спосабам рэабілітацыі дзяцей з дапамогай гульні і малявання тут вучылі медпрацаўнікоў, валанцёраў і супрацоўнікаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Бальнічныя клоўны таксама наведаюць бальніцы і цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.

Таня Райнальтэр, бальнічны клоўн, прадстаўнік Міжнароднага фонду бальнічных клоўнаў (Аўстрыя): "Гэтая арганізацыя працуе не толькі ў Аўстрыі. Да нас уваходзяць клоўнскія арганізацыі з 11 розных краін. Нас запрасіла БТЧК. Мы прыехалі на 3 тыдні ў Беларусь, і мы зараз з нецярпеннем чакаем сустрэчы з беларускімі дзецьмі. Мы будзем наведваць розныя ўстановы: псіхіятрычныя, анкалагічныя і іншага тыпу".

Максім Новікаў, бальнічны клоўн, спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа: "Наогул мы 1,5 года займаемся бальнічнай клаўнадай. Абмен вопытам. Заўсёды цікава, як працуюць іншыя. Гэта значыць, мы можам сваё нешта прадэманстраваць, пераняць вопыт у іншых".

Наступным абласным цэнтрам, дзе пройдуць майстар-класы, стане Віцебск, а затым і Мінск.