Вытанчаныя дэталі ў саломапляценні. Ад ювелірных вырабаў да букетаў і вялікіх насценных пано. Майстрыца Святлана Шайнова са Стоўбцаў перадае свой творчы вопыт кіраўнікам раённых клубаў, дзецям, дарослым і сталым людзям. Майстар-класы праходзяць у Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры, дзе і размясцілася выстава "Чароўны свет маіх захапленняў". Сярод творчых напрамкаў майстра не толькі саламяныя творы.
Стварэнне лялек - адзін з кірункаў у творчасці стаўбцоўскага майстра. Твары і рукі яна лепіць з палімернай гліны. Сама стварае адзенне і аксесуары. Валянне з воўны таксама карыстаецца вялікім поспехам як у вучняў, так і ў пакупнікоў на раённых кірмашах і фестывалях.













