Майстар-клас па стварэнні папяровых шарнірных лялек сабраў аматараў у галерэі "Універсітэт культуры"

7 апреля 2021
Любімы казачны герой сваімі рукамі. Майстар-клас па стварэнні папяровых шарнірных лялек сабраў аматараў у галерэі "Універсітэт культуры". Мастацкім працэсам кіравала беларускі аўтар Аляксандра Раманава. Тэкстыльныя, фарфоравыя, драўляныя - на працягу многіх стагоддзяў лялькі былі прадметамі культу, цацкамі, рэкламнымі аб'ектамі і мастацкімі творамі. А гісторыя лялек з паперы пачалася ў XVII стагоддзі.

У працэсе стварэння ўдзельнікі майстар-класа выкарыстоўвалі не толькі чыстую паперу. Давалі другое жыццё і кардонкам, а таксама старым часопісам.