Кулінарны майстар-клас па прыгатаванні традыцыйнай каляднай стравы Венесуэлы - пана-дэ-хамона - мяснога хлеба - правялі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Арганізавалі сустрэчу Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі і культурны Цэнтр імя Сымона Балівара ў Мінску. "Мясны хлеб" - галоўная страва венесуэльцаў у навагоднія святы. Гатуюць пан-дэ-хамон з цеста, вяндліны і бекона, маслін і алівак, а таксама дадаюць разынкі. На фарміраванне святочнага бохана патрэбна менш за паўгадзіны, потым начынены і скручаны багет памяшчаюць у гарачую духоўку на гадзіну.
Франклін Рамірэс Араке, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі: "У нас у Венесуэле прыгатаваннем пан-дэ-хамона займаецца ўся сям'я - у гэтым і сэнс, аб'яднацца ў падрыхтоўцы да Каляд і Новага года. Сяброўскай талакой мы не проста вырабляем смачную страву, але і маем стасункі паміж сабой, дзелімся навінамі і пажаданнямі, жартуем".
Акрамя пана-дэ-хамона венесуэльцы упрыгожваюць навагодне-калядны стол курынай салатай, запечанай свінінай і традыцыйным безалкагольным напоем "понча-крэма". Гастранамічны майстар-клас прайшоў ва "Універсітэце культуры" і завяршыў цыкл сёлетніх культурна-асветніцкіх сустрэч паміж венесуэльскім і беларускім бакамі.
Майстар-клас па прыгатаванні "мяснога хлеба" прайшоў ва "Універсітэце культуры"
30 декабря 2021













