Майстар-клас па нейраграфіцы прайшоў сёння ў сталіцы

8 октября 2019

Мерапрыемства арганізавана дабрачынным фондам дапамогі дзецям дзеля збору сродкаў на аперацыю хвораму шасцігадоваму хлопчыку з Бабруйска Яўгену Снісару. На майстар-клас запрошаны дзеячы культуры і спорту, медперсанал, блогеры, бізнесмены. Кожны з іх мае сваю аўдыторыю як у грамадскім асяроддзі, так і ў сацыяльных сетках. Коуч - інструктар нейраграфікі, бізнес-трэнер Надзея Адамовіч для правядзення акцыі прыехала з Вашынгтона.

Нейраграфіка дапамагае выйсці за межы звычайнага мыслення і дапамагчы людзям.