Майстар-клас ад алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага

6 июля 2019

Майстар-клас ад алімпійскага чэмпіёна. Сёння ў Гродне прайшоў сямейны турнір па тэнісе, у якім згуляў Максім Мірны з сям'ёй. Гульню арганізавалі прафсаюзы вобласці. Дзясяткі спартсменаў-пачаткоўцаў і іх бацькі правялі ўнікальную трэніроўку з алімпійскім чэмпіёнам, атрымалі прафесійную кансультацыю па адпрацоўцы падач і тэхніцы прыёму мяча. Сам жа турнір праходзіў паводле алімпійскай сістэмы. Матчы складаліся з аднаго тай-брэйку да 10 ачкоў. Супраць Максіма Мірнага і яго малодшага сына па чарзе гулялі ўсе без выключэння юныя тэнісісты са сваімі бацькамі.

У фінале ўсе ўдзельнікі турніру атрымалі памятныя медалі і прызы ад Максіма Мірнага. Змаглі ўзяць аўтограф і зрабіць фота з алімпійскім чэмпіёнам.