Майстар-клас ад Фёклы Талстой

13 декабря 2013
Вядомая расійская тэлевядучая правяла яго ў Гомелі для філолагаў універсітэта імя Францыска Скарыны. Госця спецыяльна прыехала з Масквы ўсяго на некалькі гадзін. Калісьці на Палессі працаваў яе бацька. Прапраўнучка класіка рускай літаратуры Льва Талстога вядомая як аўтар гісторыка-культуралагічных праектаў. Вось і ў Гомелі яна прапанавала адзін з іх. У слайдах і дзіўных гісторыях Фёкла Талстая распавяла студэнтам пра свой радавод, а таксама пра выставу, прысвечаную яе бацьку - вядомаму філолагу Мікіту Іллічу Талстому.

Сустрэча з медыяперсонай для гомельскіх студэнтаў стала не толькі пазнавальнай, але і насычанай жывымі зносінамі. Пасля прэзентацыі Фёкла Талстая адказала на пытанні гледачоў.