Майстар-клас ад беларускіх і канадскіх кардыяхірургаў

16 мая 2014
У Гомелі спецыялісты дзвюх краін правялі некалькі аперацый па карэкцыі анеўрызмы аорты. Падчас майстар-класа нашы ўрачы паказалі сваю распрацоўку - стэнт-графт. Гэта спецыяльная металічная канструкцыя, якая выкарыстоўваецца пры лячэнні паталогіі сасудаў самых розных памераў. Пакуль беларускія хірургі правялі ўсяго тры аперацыі ў Мінску з выкарыстаннем дадзенай тэхналогіі. У найбліжэйшай будучыні яны стануць традыцыйнымі, што паўплывае на якасць хірургічнай дапамогі.