Майстар-клас для маладых матуль

9 июня 2014

У сталічным парку імя Горкага спецыялісты дзяліліся сакрэтамі, як правільна спавіваць немаўлятак і карміць іх. А трэці год запар тут жа ладзіўся так званы парад калясак, дзе бацькі і іх дзеці змаглі прэзентаваць сваё бачанне дзіцячага экіпажа.


Вольга Садаркіна, валанцёр: У парку сабралася рэкордная колькасць упрыгожаных калясак, дзесьці 60 экіпажаў. Таксама шмат людзей было з пытанням. Зараз вельмі запатрабаванае натуральнае, грудное выкормліванне.



Каляскі ў выглядзе карэты, індзейскага вігвама і нават снежных саней. Фантазія бацькоў-дызайнераў здзіўляла наведвальнікаў парада.