Майстар з Маладзечна асвоіў дзіўную тэхніку будаўніцтва з запалак

21 апреля 2015

Па стане здароўя ён рэдка наведвае храмы, але стварае іх дома. Майстар з Маладзечна асвоіў дзіўную тэхніку будаўніцтва з запалак - вось ужо каля сарака гадоў ён стварае храмы ў мініяцюры. Больш за паўсотню цэркваў стваральнік не ў стане трымаць у звычайнай гарадской кватэры, таму раздае, дорыць, а з Раства і па сённяшні дзень экспануе іх у выставачным праекце пад назвай "Святою вераю асвячоная…".

З дзіўным майстрам пазнаёмілася Наталля Бардзілоўская. Старажытная зямля Маладзечна багатая храмамі. На сённяшні дзень на гэтых землях каля 30 праваслаўных цэркваў і каля 10 касцёлаў. Уся іх прыгажосць увасоблена не толькі ў драўляным выглядзе ці ў камені, але і ў запалках. Просты мясцовы жыхар Станіслаў Залкоўскі вырабляе гэтыя цэнтры духоўнасці і культуры з немудрагелістага матэрыяла.

У свае ледзь за 50 Станіслаў Вікенцьевіч – прафесіянал і майстар па “запалкавым” будаўніцтве. Захапленне “дробным дойлідствам” прыйшло да яго яшчэ ў юнацтве. Навучэнец 21 будаўнічага маладзечанскага тэхнікума – пасля дыпламаваны слесар, цясляр, муляр і стропальшчык у вольны час пачкамі купляў запалкі і садзіўся дома перад тэлевізарам прымяняць атрыманыя будаўнічыя веды на практыцы - узводзіць помнікі культавай архітэктуры.

Спадручныя матэрыялы – запалкі, клей ПВА і скальпель. Працоўнае месца ў хаце – на кухні. Пастаянны саўдзельнік творчага працэса - сабака Габрыэль, за амаль 40 гадоў “дойлідства” Залкоўскі ўзвеў каля паўсотні храмаў. Большасць работ раздаў, падарыў.

Яго запрасілі да ўдзелу ў выставах. Сёння запалкавая экспазіцыя месціцца ў альма-матар Станіслава Залкоўскага – у маладзечанскім будаўнічым каледжы. Работы розныя па памерах і геаграфіі. Майстар бярэцца за ўвасабленне самых прыгожых храмаў не толькі Беларусі - усяго свету. Ні ў воднай рабоце не паўтараецца. Так, сёння на яго рабочым стале – каркас старажытнай царквы з Падмаскоўя, яе ўбачыў на фота ў Інтэрнэце.

Былы воін-інтэрнацыяналіст, пасля службы ў Афганістане Станіслаў Вікенцьевіч атрымаў цяжкае раненне, наступствы якога гэта чалавек адчувае штодзень. Але творчы занятак выратоўвае і радуе і яго самога, і людзей навокал.