Майстар гадзіннікаў вырабляе незвычайныя ходзікі

1 ноября 2014
Псалтыр Францішка Скарыны і друкаваны станок Гутэнберга... з дрэва! Майстар Андрэй Мартынюк з Дзяржынска рыхтуе новы праект гадзінніка, які прысвяціў славутаму земляку. Сэрца ходзікаў з дрэва, дарэчы, як і ўсе шасцярэнькі. Гадзіннік будзе дакладна паказваць не толькі час, але чысло, дзень і нават фазу месяца. Дарэчы, у калекцыі Андрэя Мартынюка дзясяткі непаўторных па дызайне ходзікаў.

Падрабязней аб рухомых шэдэўрах з дрэва - Аляксандра Драгун.У гэтай гасцёўні, напэўна, складана заснуць... На свой лад дзясяткі ходзікаў бесперапынна адбіваюць секунды. Шматгалосым хорам кіруе адзін дырыжор - Андрэй Мартынюк.Сэрца ў гадзіннікаў драўлянае, дарэчы, як і ўсе шасцярэнькі. Але без батарэек і металічных дэталяў яны паказваюць дакладны час. Каб дасягнуць беспамылковасці, майстру спатрэбілася 25 гадоў.За драўлянымі гадзіннікамі даглядаць проста - дастаткова прысыпаць механізм звычайным графітам. Такія ходзікі не адсырэюць і не згніюць, стваральнік паклапаціўся аб даўгавечнасці. А дызайн некаторых нагадвае герояў з фільмаў.На адзін гадзіннік патрэбна амаль 3 месяцы. Але бывае, праца зацягваецца на гады. Як, напрыклад, стварэнне гэтых ходзікаў. Такога ў майстэрні яшчэ не было. На драўлянай кнізе і гадзіннік, і вечны каляндар.Зрабіць вытанчаны малюнак на аркушы дрэва майстру дапамагае станок. Дарэчы, гэта таксама аўтарская вынаходка. Спачатку майстар стварае выяву ў лічбавым фармаце, а затым камп'ютар сочыць за рухам фрэзы. І атрымліваецца вось такая прыгажосць.Для шасцярэнек патрэбна шчыльная і аднародная драўніна - напрыклад, граб. Падыходзяць таксама бяроза і фруктовыя пароды.Дарэчы, стварае Андрэй Мартынюк не толькі ў сваёй майстэрні. Пяць гадоў працуе ў калектыве сярод народных умельцаў з такімі ж залатымі рукамі.Дарэчы, аснову для гэтых лялек у нацыянальных уборах і стэнды для паясоў падрыхтаваў таксама Андрэй Мартынюк. Цяпер разам з калектывам рыхтуюць выставу да свята работнікаў сельскай гаспадаркі.