Масавае зарыбленне вадаёмаў Гродзенскай вобласці

17 ноября 2020

У Беларусі пачалося восеньскае зарыбленне вадаёмаў. У Гродзенскай вобласці прапіску змянілі сотні малькоў прамысловых рыб: карпа, белага амура, шчупака. Некалькі месяцаў акваторыі азёр вывучалі біёлагі, падбіралі аптымальныя віды рыб, якія не парушаць мясцовую экасістэму. У выніку самае папулярнае месца рыбалкі ў жыхароў абласнога цэнтра - возера Юбілейнае - папоўнілася прамысловай рыбай. Вага малькоў каля 200 грамаў, а ўсяго за год яны вырастуць да кілаграма. У рамках праграмы папаўнення біярэсурсаў да канца лістапада ў вадаёмы вобласці плануецца выпусціць больш за 5 тон рыбы.

Зарыбленне вадаёмаў Гродзенскай вобласці праходзіць за кошт добраахвотных узносаў рыбакоў. Такім чынам мясцовыя жыхары фактычна інвестуюць у будучы багаты ўлоў.