Масавая вакцынацыя ў самым разгары

20 октября 2013

Застрахаваць сябе ад прастудных захворванняў і грыпу можна за ўласныя сродкі, некаторыя могуць зрабіць прафілактычную прышчэпку бясплатна. Менавіта да другой групы адносяцца работнікі буйнейшых прадпрыемстваў і арганізацый Мінска - за іх плаціць працадаўца. Наколькі апраўдвае сябе такая ініцыятыва - даведвалася наш карэспандэнт.


Расказвае Каміла Шах: Некалькі дзяжурных пытанняў аб самаадчуванні і Наталля Міхайлаўна гатовая да прышчэпкі. Робіць яна іх кожны год: у эфектыўнасці пераканалася на ўласным вопыце.


Сёлета тут прышчапіліся 400 чалавек. У гэтым сезоне вакцынацыя будзе доўжыцца яшчэ месяц, але колькасць добраахвотнікаў ужо пабіла рэкорд.


Свой улік вядуць і ў гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Менавіта гэтыя даныя і дапамагаюць часам работадаўцу вырашыць дылему: аплаціць вакцыну альбо бальнічны ліст?


Будучая эпідэмія ўжо не застане знянацку 45 тысяч работнікаў сталічных прадпрыемстваў. Але вакцынацыя ў Беларусі - справа выключна добраахвотная. Кожны сам вырашае - застрахавацца ад грыпу ці не.