Маштабны оўпен-эйр раскажа тысячагадовую гісторыю Брэста

7 сентября 2019
У гэтыя дні горад гудзе, гучыць шматгалоссем музыкі. Прама зараз у эпіцэнтры свята  вяслярны канал. Менавіта там Брэст рыхтуецца феерычна перасекчы міленіум. Маштабны музычны оўпен-эйр раскажа тысячам гараджан і гасцей усю гісторыю Брэста. Для гэтага выкарыстаюць басейн і фантаны, агонь, тоны святла і максімальную гучнасць гуку. Канструкцыя ўражвае!

Гэта будзе сапраўды цэлы мюзікл! Арганізатары аднавілі на сцэне ўсе важныя - радасныя і трагічныя - падзеі  з  жыцця  Брэста. Гледачы ўбачаць, як будавалі Бярэсце, як Брэст атрымліваў Магдэбурскае права, пачатак вайны і  нават  выпускі  навін аб горадзе з часоў Савецкага Саюза.

Усё гэта пад вядомыя трэкі беларускіх выканаўцаў.  Дзядзька Ваня, J:Морс, Іна Афанасьева і NaviBand - усяго  больш чым  тры сотні спевакоў і харэографаў. Моцную кульмінацыю, якая стане новай падзеяй у летапісе Брэста, пачуем і ўбачым бліжэй да фіналу, а пакуль  чакаем уключэнне нашай здымачнай групы з эпіцэнтра падзей.