Маштабны моладзевы форум "ТЭМП-2015" працягваецца

22 июля 2015

Дзясяткі майстар-класаў, адукацыйных трэнінгаў, конкурс сацыяльна значных праектаў і насычаная культурная праграма. Маштабны моладзевы форум "ТЭМП-2015" працягваецца. Сёння прайшла, бадай, самая запамінальная экскурсія з праграмы форуму. Гэтай раніцай юнакоў і дзяўчат (а іх было 90 чалавек) прыняў Палац Незалежнасці. Дзве з паловай гадзіны яны аглядалі інтэр'еры рабочай рэзідэнцыі Кіраўніка дзяржавы. 

Пачалі з унутранага дворыка, дзе праходзяць урачыстыя сустрэчы высокіх гасцей. Далей - Алея ганаровых гасцей. І, вядома, рабочыя залы Палаца Незалежнасці - тыя самыя, у якіх кожны дзень прымаюцца важныя рашэнні, праводзяцца нарады, міжнародныя сустрэчы, прэс-канферэнцыі і перамовы. Асаблівую цікавасць у моладзі выклікалі залы, дзе сёлета ў лютым праходзіла сустрэча "нармандскай чацвёркі", а ў 2014-м - саміты краін Садружнасці. Прыгожым фінальным акордам экскурсіі стаў агляд зімовага саду і музея Палаца Незалежнасці. Дарэчы, прыехала ў госці моладзь не з пустымі рукамі. Сувенір - сімвал прафсаюзнай акцыі "Мы разам", якая праходзіць зараз па ўсёй краіне, сімвал аб'яднання зараз таксама ў музеі Палаца Незалежнасці.

А ў гэтыя хвіліны ўдзельнікі форуму знаёмяцца з працай журналістаў. У праграме трэцяга дня - экскурсія па Белтэлерадыёкампаніі. Тут юнакі і дзяўчаты паглядзяць на працу студыі навін, пабываюць у ньюс-руме і ўбачаць рарытэтныя відэакамеры ў музеі галоўнага медыяхолдынга краіны.