Маштабны форум аб развіцці чалавечага капіталу прайшоў у сталічным храме Усіх святых

12 октября 2016

Напярэдадні Дня маці тут сабраліся тыя, ад каго напроста залежыць вобраз сям'і ў грамадстве: журналісты, выдаўцы, а таксама прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Беларускага саюза жанчын. Пачаўся форум з малебна. Пасля гэтага ўдзельнікі абмеркавалі дзеянні ў галіне сацыяльнай палітыкі.

Фёдар Поўны, протаіерэй, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г. Мінска: "Масмедыя і інфармацыйныя агенцтвы, само міністэрства вельмі трывожацца тымі інфармацыйнымі ўкідамі, інфармацыйнымі кірункамі працы, якія сёння існуюць не толькі ў свеце, але якія, на жаль, ёсць і ў нас у Беларусі. Яны заўсёды не лепшага пашыву, таму вельмі важна пасядзець і падумаць, асабліва жанчынам, як гадаваць і выхоўваць будучае пакаленне. Хоць тое, што мы маем сёння ў Беларусі, я думаю, гэта прыклад для шматлікіх краін на постсавецкай прасторы".

Тут жа сёння падвялі вынікі конкурсу сярод журналістаў на лепшы матэрыял пра сям'ю. Сярод пераможцаў традыцыйна і нашы калегі з Першага канала Беларускага радыё за серыю сюжэтаў у праграме "Сямейнае радыё".