Маштабны феерверк у навагоднюю ноч можна ўбачыць ля Палаца спорту

28 декабря 2017

Усяго тры дні да галоўнага свята года... Сёння а шаснаццатай гадзіне па вуліцы Якубава адбудзецца музычная імпрэза для дзяцей - "Навагодні цуд". А вось аматары цягнікоў могуць правесці час у незвычайным падарожжы. "Навогодні экспрэс" ладзіць Дзіцячая чыгунка ў Мінску. Падрабязны спіс мерапрыемстваў можна знайсці на сайце Мінгарвыканкама і скласці сваю асабістую праграму.

А самая яркая частка навагодняй ночы - святочны феерверк, адбудзецца 1 студзеня ў 1 гадзіну 30 хвілін ля Палаца спорту. Чароўнае шоу будзе доўжыцца 15 хвілін. Для наземных феерверкаў будзе задзейнічана 300 метраў набярэжнай Свіслачы.