Маштабныя вучэнні ў Мінску. МНС задзейнічала верталёты і спецтэхніку для эвакуацыі

1 марта 2019

Сёння ў Мінску верталёты эвакуіравалі пацярпелых з задымленага памяшкання. У будынку Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ўзгаранне электраправодкі і мэблі. Па такім сцэнарыі сёння прайшлі вучэнні МНС. Ратавальнікі выкарыстоўвалі сродкі для работы на вышыні, авіяцыю і ўсе віды спецтэхнікі. Усяго ў вучэннях было задзейнічана каля паўсотні ратавальнікаў. Агульная плошча ўзгарання - 25 квадратаў.

Такія вучэнні праходзяць у тым ліку і да II Еўрапейскіх гульняў. Супрацоўнікі МНС правяраюць гатоўнасць спартыўных комплексаў, гасцініц і гандлёвых цэнтраў да надзвычайных сітуацый.