Маштабныя вучэнні ратавальнікаў у Нясвіжскім замку

14 января 2020
Маштабныя вучэнні сёння праходзяць у Нясвіжскім замку. Ратавальнікі адпрацоўваюць розныя надзвычайныя сітуацыі. Па сцэнарыі, на пад'ездзе да помніка архітэктуры здарылася аварыя з аўтамабілем, які перавозіў небяспечныя хімічныя рэчывы і крыніцу іанізуючага выпраменьвання. Затым пачаўся пажар у самім замку. Частка наведвальнікаў аказалася адрэзанай агнём - ім на дапамогу прыйшлі пажарнікі на спецтэхніцы. Людзей з верхніх паверхаў ратавалі з дапамогай надзіманага куба. Пажар на плошчы 150 квадратных метраў тушылі з улікам эвакуацыі гістарычных каштоўнасцяў.

Аснова вучэнняў не выдуманая. У 2002 годзе падчас рэстаўрацыі Нясвіжскага замка здарыўся пажар. Тады ратавальнікам давялося змагацца са стыхіяй у 20-градусны мароз. Узгаранне тушылі цэлы дзень.