Маштабныя рэканструкцыі баёў на "Лініі Сталіна"

22 февраля 2020
Да Дня абаронцаў Айчыны на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна"  праходзяць святочныя мерапрыемствы. Самыя яркія моманты - маштабныя рэканструкцыі баёў. Літаральна толькі што завяршыўся эпізод Рагачоўскай наступальнай аперацыі 1-га Беларускага фронту. Яна праходзіла ў гэтыя дні  76 гадоў таму. Тады, у  1944, падчас бязлітаснага супраціўлення савецкія войскі нанеслі сур'ёзнае паражэнне праціўніку, ліквідаваўшы яго плацдарм на левым беразе Дняпра. Баі праходзілі ў раёне Новага Быхава, Жлобіна і Рагачова. Поспех аперацыі стварыў спрыяльныя ўмовы для наступу на бабруйскім напрамку. 

Гасцей комплексу чакае рэканструкцыя Афганскай вайны - бою ў кішлаку Кабай правінцыі Кандагар. Таксама ў гэты дзень наведвальнікам даступныя дзясяткі гульнявых і інтэрактыўных зон.