Маштабныя пробкі на ўезд у Літву з Беларусі

19 марта 2018

Мы працягваем сачыць за маштабнымі пробкамі на ўезд у Літву з Беларусі. Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе перавозчыкам перагледзець маршруты ў Еўрасаюз. Прычына - нерытмічны прыём транспарту літоўскім бокам. У выхадныя там з-за прафілактыкі не працавалі праграмныя сістэмы апрацоўкі звестак. У бок Літвы дагэтуль стаяць больш за 900 цяжкагрузаў.