Маштабныя міжведамасныя вучэнні прайшлі ў Астраўцы і на пляцоўцы Беларускай АЭС

11 октября 2019

Маштабныя міжведамасныя вучэнні прайшлі сёння ў Астраўцы і на пляцоўцы Беларускай АЭС. МНС, МУС, Мінаховы здароўя і іншыя арганізацыі адпрацоўвалі дзеянні пры радыяцыйнай аварыі. Так наша краіна дзейнічае ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. Безумоўным прыярытэтам пры рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы з'яўляецца бяспека. Зладжанасць і аператыўнасць - вось галоўныя якасці ратавальнікаў пры рэагаванні на любыя надзвычайныя сітуацыі.

У гэтым упэўніўся і Антон Малюта. Такія аварыі магчымыя толькі ў тэорыі. АЭС, падобныя беларускай, сёння адпавядаюць усім апошнім патрабаванням бяспекі. Чатыром прыступкам абароны не страшны нават самалёт, які падае. Адпрацаваць хай нават фантастычны сцэнарый - не проста тэхнічная фармальнасць, а абавязацельства, узятае беларускім бокам. Для гэтага - рэгулярныя заняткі на дакладнай копіі пульта кіравання, на які сёння прыйшло паведамленне аб аварыйнай сітуацыі.

На першым блоку - так званая запраектная аварыя - забруджванню падвергнулася частка Астравецкага раёна. Для працаўнікоў АЭС - лічаныя секунды, каб пастроіцца, далажыць сітуацыю і атрымаць аператыўныя заданні. Дарэчы, папярэднія маштабныя вучэнні прайшлі два гады назад. Тады на месцы станцыі была вялікая будаўнічая пляцоўка, таму для персаналу АЭС сёння сапраўднае баявое хрышчэнне. Раўняюцца на суладную працу байцоў МНС.

У руках ратавальнікаў - лёс мясцовага насельніцтва. Але і ад дзеянняў саміх людзей залежыць хуткасць выратавання. Замест нарматыва - фраза "як мага хутчэй". Пачуўшы сірэну - калона накіроўваецца да часовага пункта збору. Вёска Баброўнікі знаходзіцца бліжэй усіх да пляцоўкі Беларускай АЭС. Тут 80 жыхароў, але сёння насельніцтва, у асноўным, старэчага ўзросту трывожыць не сталі - іх ролі выканалі статысты - маладыя людзі, якія толькі вучацца на ратавальнікаў. Яны ж - галоўныя дзеючыя асобы на спецыяльным пункце, які аддзяляе брудную тэрыторыю ад чыстай. Тут праводзяць дазіметрычныя тэсты, аказваюць меддапамогу і выдаюць чыстае ад радыенуклідаў адзенне. Далей - апошняя кропка вучэнняў.

У сённяшніх вучэннях былі задзейнічаныя звыш 270 чалавек і больш як 40 адзінак тэхнікі, уключаючы сілы і сродкі МНС, МУС, Мінаховы здароўя і іншых арганізацый. Важна было адпрацаваць менавіта зладжанасць. Сваю высокую ацэнку даў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў.

Беларуская АЭС - адна з самых маштабных будоўляў за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі і гарант нашай энерганезалежнасці. Адгэтуль і пільная ўвага да бяспекі, на гэтым асаблівым этапе, калі да фізічнага пуску першага энергаблока застаецца некалькі месяцаў.