Маштабныя змяненні чакаюць Барысаў сёлета

18 января 2018

Прамысловыя цэнтры Мінскай вобласці сёлета правядуць мадэрнізацыю сваіх прадпрыемстваў і абновяць самі гарады. Маштабныя змяненні чакаюць Барысаў. У новым мікрараёне пачалі будаваць школу на 720 месцаў. У планах і такія стратэгічна важныя аб'екты, як мост цераз Бярэзіну. Ён павінен наладзіць рух транспарту паміж часткамі райцэнтра. Таксама ў Барысаве з'явіцца і новае дзіцячае аддзяленне на базе раённай бальніцы.

Генадзь Дзенгалёў, старшыня Барысаўскага райвыканкама: "У чэрвені мы плануем пачаць будаўніцтва гэтага аб'екта. Таксама нам Міністэрства аховы здароўя паабяцала паставіць для гэтай бальніцы цяжкае абсталяванне для дыягностыкі. Яго як раз у Барысаве і не хапае. У нас няма апарата МРТ, ён з'явіцца. Таксама апараты КТ з'явяцца. Наш наяўны блок бальніцы будзе ўвязаны з дзіцячым блокам, а там і будзе дыягнастычны корпус, які дазволіць праводзіць усю дыягностыку нашых барысаўчан".

Зменіць свой імідж і сімвал Барысава - Саборная плошча ў гістарычным цэнтры горада. Значныя пераўтварэнні пачаліся і на вуліцы Гагарына - адной з галоўных транспартных артэрый горада.

Аляксандр Старповіч, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Барысаўскага раёна:

"Мы зараз бачым будаўніцтва 2-й чаргі аб'екта, першая ўжо ўведзена ў эксплуатацыю. Гэта ўезд у горад Барысаў з боку Мінска. Дадзены праект прадугледжвае па тры паласы руху ў кожны бок".

Сацыяльна значныя аб'екты ўзводзяць і ў Салігорску. Гэта паліклініка, дзе горад атрымае дадатковыя тэрапеўтычнае і стаматалагічнае аддзяленні.