Маштабныя беларуска-расійскія вучэнні "Шчыт Саюза - 2015" завяршыліся

17 сентября 2015

На працягу тыдня яны праходзілі на палігонах Ленінградскай, Пскоўскай і Калінінградскай абласцей, а таксама ў акваторыі Балтыйскага мора. У вучэннях прынялі ўдзел 8 000 вайскоўцаў, задзейнічаныя 80 самалётаў і верталётаў, да 400 адзінак тэхнікі. Асаблівасцю правядзення вучэнняў сёлета стала адпрацоўка інфармацыйнага ўзаемадзеяння штабоў Саюзнай дзяржавы.

Паводле сцэнарыя, расійскія і беларускія падраздзяленні разграмілі ўмоўныя незаконныя ўзброеныя фарміраванні, якія спрабавалі дэстабілізаваць становішча на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.