Маштабная мадэрнізацыя сацыяльных аб'ектаў у Оршы

30 мая 2020
Летась Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 506. Беспрэцэдэнтныя льготы закліканы стымуляваць дзелавую актыўнасць бізнесу і развіваць прадпрыемствы. Зараз у Оршы ідзе капітальны рамонт спарткомплексу, рэканструкцыя стадыёна, добраўпарадкаванне тэрыторыі, з'явяцца дарожкі з сучасным пакрыццём. Творчыя калектывы чакаюць адкрыцця абноўленага Палаца культуры. Сярод маштабных праектаў  будаўніцтва новай паліклінікі ў густанаселеным мікрараёне горада.

Сяргей Гвоздзеў, начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама: "Дзякуючы менавіта 506-у ўказу Орша становіцца не проста спартыўным горадам, але і горадам, які будзе прывабны для спартыўнага турызму. Людзі, якія б хацелі ў міжсезонне праводзіць свае трэніроўкі, знаходзілі б тут добрыя ўмовы. Тым самым давалі б зарабіць стадыёнам".

Завяршаецца капітальны рамонт і спартыўнага комплексу ў Балбасаве

Тут усталююць універсальную хакейную каробку, якая ў летні час будзе прыстасавана пад футбол, валейбол і баскетбол. Побач  пляцоўка для варкаўта.