Маштабныя святкаванні юбілею горада прайшлі ўчора

10 сентября 2017

У сталіцы святочная эйфарыя. Мінск з размахам адзначае 950-годдзе. Галоўным падарункам для імянінніка стаў 270-кілаграмовы торт. Кандытарскі шэдэўр упрыгожылі дзевяць крэмавых пялёсткаў па колькасці стагоддзяў і раёнаў горада. Асноўныя гулянні прайшлі ў Верхнім горадзе. Усяго было задзейнічана 40 інтэрактыўных пляцовак.

Самым яркім і відовішчным падарункам гораду стала музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу. Разнаколерныя агні з лазернымі эфектамі расфарбавалі неба над Мінскам.

Сёння гулянні працягваюцца. У парку Перамогі пройдзе танкавы біятлон. На розных пляцоўках кірмашы, канцэрты, бясплатныя пешаходныя экскурсіі, гістарычныя рэканструкцыі.