У Беларусі створаны дастатковы запас сродкаў індывідуальнай абароны, антысептыкаў і лекаў для прадухілення распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, у тым ліку і COVID-19. Аднак адным з галоўных фактараў стрымлівання з'яўляецца масачны рэжым. Зараз ён дзейнічае па ўсёй краіне.
Сітуацыя з COVID-19 у Гродзенскай вобласці
У Гродзенскім рэгіёне, паводле слоў спецыялістаў, удалося стабілізаваць сітуацыю.
У вобласці для аказання дапамогі пацыентам з каранавірусам перапрафілявана менш за палову ложкавага фонду. Вольныя месцы ёсць. Задзейнічаны крыху больш за 10 % ад наяўнай колькасці апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.













