Маскарадныя касцюмы, каляровы прынтар і салодкія пачастункі

26 декабря 2013

Сёння гасцей прымалі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага прытулку Заводскага раёна Мінска. На навагоднюю ёлку разам з казачнымі героямі прыйшоў і старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Уладзімір Зіноўскі. Белстат штогод прымае ўдзел у акцыі Нашы дзеці, і ўжо па традыцыі дзеці таксама павіншавалі гасцей са святамі навагоднімі вершамі.


У дзіцячым сацыяльна-педагагічным прытулку Заводскага раёна праходзяць рэабілітацыю дзеці ад трох да васямнаццаці гадоў з так званых неўладкаваных сем'яў. Іх бацькам даецца максімум паўгода, каб вярнуцца да нармальнага жыцця, кінуць піць і знайсці працу. Гэта абавязковая ўмова для таго, каб дзеці змаглі вярнуцца дахаты.