Машынабудаўнічы гігант стаў трэніровачным палігонам для супрацоўнікаў МНС

25 мая 2017

Аварыю на БелАЗе ўдалося ліквідаваць аператыўна. Згодна са сцэнарыем, амаль паўсотні ратавальнікаў і 12 машын спецтэхнікі былі задзейнічаныя падчас вучэнняў ратавальнікаў Мінскай вобласці. Машынабудаўнічы гігант стаў трэніровачным палігонам для супрацоўнікаў МНС.

За адпрацоўкай няштатных сітуацый назіраў Ян Пашкевіч. Медыцынскі спецатрад прадпрыемства першым пераадольвае вогненную паласу перашкод. Дапамагае калегам жаночая каманда ўрачоў-ратавальнікаў адразу на месцы – для цяжка пацярпелых побач разгарнулі і палявы кабінет інтэнсіўнай тэрапіі.

Да прыезду ратавальнікаў агонь паспеў ахапіць цыстэрны з палівам. Каб абмежаваць распаўсюджанне стыхіі, пажарныя стварылі вадзяны роў бяспекі.

Толькі вадой тушыць нельга, трэба выкарыстоўваць і спецыяльную пену.

З-за перападу тэмператур адна з цыстэрнаў атручвае паветра аміякам. На новы выклік рэагуе ўжо атрад хімічнай абароны.

Узведзеныя ратавальнікамі вадзяныя барыкады закрываюць полымю дарогу да людзей і іншых пажаранебяспечных участкаў. Дарэчы, такіх на тэрыторыі прадпрыемства становіцца ўсё менш.

Апошні ж этап ратавання людзей атрымаўся альпінісцкім – адзін з пацярпелых страціў прытомнасць на пагрузачным кране.

Такім чынам ратавальнікі ператвараюць у трэніровачныя палігоны ўсе прадпрыемствы Мінскай вобласці, каб у выпадку надзвычайнай сітуацыі быць гатовымі да любога развіцця падзей.